ПУБЛІЧНАЯ АФЕРТА АБ ЗАКЛЮЧЭННІ ДАГАВОРА АХВЯРАВАННЯ
г. Мінск, 5 чэрвеня 2026 года
Рэлігійная арганізацыя «Рымска-каталіцкая манаская супольнасць “Кангрэгацыя сясцёр Святога Дамініка”» у асобе Вышэйшай настаяцельніцы Купрацэвіч Таццяны Генадзьеўны, яка дзейнічае на падставе Статута, у далейшым называемая «Атрымальнік», гэтым прапануе фізічным асобам або іх прадстаўнікам, у далейшым называемым «Ахвярадаўца», сумесна называемыя «Бакі», заключыць Дагавор аб добраахвотным ахвяраванні на наступных умовах:
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ ПУБЛІЧНАЙ АФЕРЦЕ
1.1. Дадзеная прапанова з’яўляецца публічнай афертай у адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 407 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
1.2. Акцэптам гэтай аферты з’яўляецца здзяйсненне Ахвярадаўцам пералічэння грашовых сродкаў на рахунак Атрымальніка ў якасці добраахвотнага ахвяравання на адміністрацыйна-гаспадарчыя і іншыя патрэбы арганізацыі, а таксама рэалізацыю статутных мэт Атрымальніка.
1.3. Гэтая Аферта ўступае ў сілу з моманту яе размяшчэння ў сетцы Інтэрнэт па спасылцы: https://daminikanki.by і дзейнічае бессрочна да моманту яе адклікання Атрымальнікам.
1.4. Тэкст гэтай аферты можа быць зменены Атрымальнікам без папярэдняга паведамлення і дзейнічае з дня, наступнага за днём размяшчэння змененай аферты ў сетцы Інтэрнэт.
1.5. Аферта з’яўляецца бессрочнай і дзейнічае да дня, наступнага за днём размяшчэння на Сайце паведамлення аб адмене Аферты. Атрымальнік мае права адмяніць Аферту ў любы час без тлумачэння прычын.
1.6. Несапраўднасць адной або некалькіх умоў Аферты не вядзе да несапраўднасці ўсіх астатніх умоў Аферты.
1.7. Прымаючы ўмовы гэтай Аферты, Ахвярадаўца пацвярджае добраахвотны і бязвыплатны характар ахвяравання.
1.8. Дагавор, заключаны ў выніку акцэпту гэтай Аферты, лічыцца заключаным у пісьмовай форме.
2. ПРАДМЕТ ДАГАВОРА
2.1. Ахвярадаўца бязвыплатна перадае Атрымальніку ўласныя грашовыя сродкі на ўтрыманне рэлігійнай арганізацыі і вядзенне яе статутнай дзейнасці. У сістэме АРІП (E-pos) дадзеная паслуга тэхнічна называецца «Добраахвотныя ўнёскі».
2.2. Атрымальнік самастойна размяркоўвае атрыманыя сродкі на статутныя мэты, адміністрацыйна-гаспадарчыя патрэбы, выкананне абавязацельстваў перад бюджэтам, аплату падаткаў і камісій банка (уключаючы сістэму E-pos).
2.3. Пералічэнне сродкаў не звязана з атрыманнем Ахвярадаўцам камерцыйнай выгады, тавараў або паслуг. Ахвяраванні вызваляюцца ад падаткаабкладання згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
3. ЗАКЛЮЧЭННЕ ДАГАВОРА
3.1. Акцэптаваць Аферту і тым самым заключыць з Атрымальнікам Дагавор мае права толькі дзеяздольная фізічная асоба, якая з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь больш за 183 дні на працягу 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу прадастаўлення ахвяравання.
3.2. Датай акцэпту Аферты і, адпаведна, датай заключэння Дагавора з’яўляецца дата залічэння грашовых сродкаў на банкаўскі рахунак Атрымальніка. Месцам заключэння Дагавора лічыцца горад Мінск.
3.3. Умовы Дагавора вызначаюцца Афертай у рэдакцыі (з улікам змен і дапаўненняў), якая дзейнічае на дзень афармлення Ахвярадаўцам плацежнага распараджэння.
4. ПАРАДАК ЗДЗЯЙСНЕННЯ АХВЯРАВАННЯЎ
4.1. Ахвярадаўца самастойна вызначае памер сумы добраахвотнага ахвяравання і пералічвае яго Атрамальніку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі або наяўных грашовых сродкаў праз плацежную сістэму E-pos любым даступным у гэтай сістэме спосабам.
4.2. Ахвярадаўца можа пералічыць ахвяраванне напрамую па банкаўскіх рэквізітах на бягучы (разліковы) рахунак Атрамальніка. Пры гэтым у прызначэнні плацяжу неабходна пазначыць: «Добраахвотнае ахвяраванне на статутную дзейнасць у адпаведнасці з публічнай афертай ад 5 чэрвеня 2026 г.».
4.3. Грашовыя сродкі, пералічаныя Ахвярадаўцам у якасці добраахвотнага ахвяравання, вяртанню Ахвярадаўцу не падлягаюць.
5. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БАКОЎ
5.1. Атрамальнік абавязваецца выкарыстоўваць атрыманыя ад Ахвярадаўцы грашовыя сродкі строга ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з мэтамі, пазначанымі ў пункце 2.1 гэтага Дагавора.
5.2. Ахвярадаўца дае дазвол на апрацоўку і захоўванне персанальных даных, якія выкарыстоўваюцца Атрамальнікам выключна для выканання пазначанага дагавора.
5.3. Здзяйсняючы дзеянні, прадугледжаныя гэтай Афертай, Ахвярадаўца пацвярджае, што азнаёмлены з яе ўмовамі і тэкстам. Факт перадачы ахвяравання ў парадку, вызначаным гэтай Афертай, сведчыць пра поўную і бясспрэчную згоду Ахвярадаўцы з умовамі гэтага Дагавора.
6. АБАРОНА ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАНЫХ
6.1. Пры здзяйсненні ахвяравання Ахвярадаўца дае згоду на апрацоўку Атрамальнікам сваіх персанальных даных (імя, прозвішча, адрас электроннай пошты, звесткі пра плацеж), неабходных для выканання гэтага Дагавора і вядзення бухгалтарскага ўліку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
7. ІНШЫЯ ЎМОВЫ
7.1. У выпадку ўзнікнення спрэчак і адрозненняў паміж Бакамі па гэтым Дагаворы яны будуць па магчымасці вырашацца шляхам перамоў. У выпадку немагчымасці вырашэння спрэчкі шляхам перамоў спрэчкі і адрозненні вырашаюцца ў судовым парадку ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
7.2. Атрамальнік мае права ў аднабаковым парадку змяняць умовы гэтай Аферты без папярэдняга паведамлення Ахвярадаўцы. Новая рэдакцыя Аферты ўступае ў сілу з моманту яе размяшчэння ў адкрытым доступе па адрасе спасылкі, пазначанай у пункце 1.3 гэтага Дагавора.
8. РЭКВІЗІТЫ АТРАМАЛЬНІКА
Рэлігійная арганізацыя «Рымска-католіцкая манаская супольнасць “Кангрэгацыя сясцёр Святога Дамініка”»
Рэспубліка Беларусь, 220030, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная 1А, пакой 7
УНП 102302942
Тэлефон: +375 (17) 3675008
IBAN: BY 59BLBB30150102302942001001
BIC: BLBBBY2X
Банк: ААТ «Белінвестбанк», 220002, г. Мінск, пр-т Машэрава, 29, Рэспубліка Беларусь